Вы тут

Дзяржава кампенсуе інвалідам і шматдзетным 50% мытных пошлін за ўвоз аўто

mir24.tv

Дзяржава будзе кампенсаваць інвалідам і шматдзетным сем'ям 50% мытных пошлін, падаткаў пры ўвозе легкавога аўтамабіля. Адпаведны ўказ №140 "Аб кампенсацыi мытных пошлін, падаткаў" падпісаў Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на яго прэс-службу.

50% мытных пошлін, падаткаў, якія трэба выплаціць пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі аднаго легкавога аўтамабіля на працягу года, будуць кампенсавацца асобам, якія маюць інваліднасць I альбо II групы, а таксама шматдзетным сем'ям. Грошы на гэта будуць вылучацца з дзяржаўнага бюджэту. 

Паведамляецца, што гэтая мера накіраваная на сацыяльную дзяржаўную падтрымку названых катэгорый грамадзян, бо сярод іх ёсць значная колькасць малазабяспечаных.