Вы тут

Дзяржаўны кантроль за коштамі на мяса, масла, алей, соль увялі ў Беларусі

У Беларусі ўводзяць дзяржаўны кантроль над прадуктамі харчавання / pixabay.com

У Беларусі ўводзіцца дзяржаўны кантроль за коштамі на сацыяльна значныя тавары. Адпаведную пастанову №30 Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) прыняла 15 красавіка, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дзяржава будзе кантраляваць кошты на наступныя тавары: рыба свежая (сямейства карпавых), масла, мука пшанічная, алей сланечнікавы і рапсавы, соль павараная харчовая, мяса (ялавічына, свініна, мяса курэй і куранят-бройлераў), адрубы і буйнакавалкавыя паўфабрыкаты, вырабы каўбасныя вараныя (каўбасы вараныя, сасіскі, сардэлькі), яйка курынае свежае, кансервы мясныя, кансервы з рыбы, малако сухое, малако каровіна пастэрызаванае, кефір з каровінага малака, смятана, тварог, вада пітная (расфасаваная ў ёмістасці), мыла туалетное цвёрдае, мыла гаспадарчае цвёрдае, запалкі, пракладкі жаночыя гігіенічныя, падгузнікі, туалетная папера ды інш. 

Агулам у пералік увайшлі 26 пазіцый.

Імпарцёры сацыяльна значных тавараў маюць права ставіць сваю надбаўку ў 10%. Таксама МАРГ вызначыла максімальныя гандлёвыя надбаўкі (з улікам аптовай надбаўкі) да адпускных цэн вытворцаў (імпарцёраў).

Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання і будзе дзейнічаць 90 дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.