Вы тут

Дзяржаўны доўг Беларусі сёлета вырас на 7,7 млрд рублёў

Даўгі растуць / pixabay.com

Дзяржаўны доўг Беларусі сёлета вырас на 7,7 млрд рублёў ці на 13,1%. На 1 красавіка ён складаў 65,9 млрд рублёў, паведамляе Міністэрства фінансаў.

Меркавалася, што на пагашэнне і абслугоўванне дзярждоўгу Беларусь выдаткуе 10,5 млрд рублёў у 2022 годзе. Гэта па 2,4 тысячы рублёў з кожнага працуючага жыхара краіны.

Знешні дзярждоўг на 1 красавіка складаў 17,8 млрд долараў (на пачатак года было 18,2 млрд долараў).

У студзені-сакавіку былі прыцягнуты крэдытныя сродкі на суму 201,8 млн долараў. На выплаты па знешнім дзярждоўгу пайшло 435,5 млн долараў.

Унутраны дзярждоўг складаў 13,1 млрд рублёў. З пачатку года ён павялічыўся на 1,3 млрд рублёў ці на 10,9%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.