Вы тут

Па 2,4 тысячы рублёў з беларуса: колькі заплацім па дзярждоўгу ў 2022 годзе

Мінфін перастаў паведамляць, у каго пазычаюцца грошы / Еўрарадыё

На пагашэнне і абслугоўванне дзярждоўгу Беларусь выдаткуе 10,5 млрд рублёў у 2022 годзе. Гэта па 2,4 тысячы рублёў з кожнага жыхара краіны, які працуе, палічылі "Нашы грошы".

З агульнай сумы выплат на пагашэнне асноўнага доўгу сыдзе 7 млрд рублёў. Яшчэ 3,5 млрд — працэнты па крэдытах.

Важна разумець, што гэта будуць плацяжы ў замежнай валюце. Калі беларускі рубель у 2022 годзе прыкметна аслабее — моцна вырастуць і запланаваныя выдаткі ў рублёвым эквіваленце, — адзначаюць "Нашы грошы".

Паводле звестак Мінфіна, на 1 снежня 2021 года дзяржаўная запазычанасць склала 58,3 млрд рублёў. З іх знешні доўг — $18,2 млрд. Унутраны доўг — 11,9 млрд рублёў.

З кішэняў беларусаў сыходзяць значныя сумы на пагашэнне даўгоў, але Мінфін схаваў дадзеныя аб тым, у каго Беларусь пазычае грошы і каму вяртае. Раней такая інфармацыя публікавалася кожны месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.