Дзяніс Дзянісаў спрабуе апраўдацца і абяцае вярнуць грошы

Сёння Дзяніс Дзянісаў упершыню адгукнуўся пасля скандалу, звязанага з сабранымі грашыма на залог для палітвязня, якія таямніча зніклі. Былы палітычны зняволены даслаў ліст Жанне Ямайкінай, ініцыятару і арганізатару акцыі “Падаруй свабоду палітвязню”.
У лісце ён абураецца з-за абвінавачанняў у свой адрас і называе гэта хлуснёй. Што датычыцца грошай, то Дзянісаў абяцае іх вярнуць.

Нагадаем, скандал разгарэўся ў пятніцу, калі стала вядома, што грошы, якія доўгі час збіраліся для выкупу Дзянісава, таемна зніклі. Былога палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён проста не хоча іх вяртаць. Пазней высветлілася, што грамадскім арганізацыям грошы (амаль 5 тысяч долараў) былі вернутыя.

У інтэрв’ю Еўрарадыё Жанна Ямайкіна (яна ж Петра) паведаміла, што збіраецца зрабіць з Дзянісава “мужыка” — прапанаваць яму, каб ён паставіў сабе ўмовы і выканаў іх, то бок вярнуў грошы.

Жанна Ямайкіна: “Я думаю, што гэтае пытанне мы паспрабуем з ім вырашыць — якія насамрэч у яго былі абставіны. Трэба з ім паразмаўляць і, магчыма, тады вырашым, калі зможам вярнуць грошы. Тады паведамім пра гэта афіцыйна. Я думаю, што мы пазітыўна закончым гэтую акцыю”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі