Дзве беларускі з Брэста патрапілі ў аварыю ў Крыме (відэа)

Як паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях, у грузавіка "ГАЗ ВТ" на спуску адмовілі тармазы. Каб пазбегнуць сутыкнення, ён выехаў на сустрэчную паласу, дзе пратараніў аўтамабілі Daewoo Lanos і Mazda. Таксама грузавік ударыў у бок мікрааўтобус Mercedes Sprinter, які перавярнуўся на бок.



У лякарню ў Феадосіі патрапілі 16 чалавек: 2 грамадзяніны Беларусі, астатнія — расіяне і ўкраінцы. УНІАН удакладняе, што ў аварыі пацярпелі дзве жыхаркі Брэста.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі