“10 тысяч долараў за дзіця? Прывабная прапанова!” (гук)

8 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка распавёў пра намер падтрымаць маладыя сем’і, пасля нараджэння першага дзіцяці,  адкрываючы для іх рахунак на 10 тысяч долараў. Еўрарадыё вырашыла высветліць падчас вулічнай апытанкі, наколькі істотным стымулам будзе такі захад для беларусаў.

Першы ж хлопец, да якога Еўрарадыё падыходзіць з мікрафонам, апынаецца геем! Вось дык поспех! Хлопец адказвае, што, нягледзячы на свае перакананні, не ўяўляе сабе, як дзіця будзе расці ў нетрадыцыйнай сям’і. Таму ў нашай апытанцы ён паўдзельнічаць не можа.

“Назаўжды?” — здзіўляецца пытанню хлопец, якога мы спыняем у Міхайлаўскім скверы. Даведаўшыся, што 10 тысяч долараў, па-першае, не адбяруць, а па-другое, прапануюць за сваё дзіця, ён пагаджаецца.

“Не. Дзіця, як кажа Біблія, гэта благаславенне. Гэта божы дарунак, а не нейкі там бізнэс. Таму дзіця мусіць нарадзіцца ў шлюбе, самім чалавекам, і ніякіх там грошай за дзіця, прадаваць… Гэта гандаль!”, — дзяўчына выказваецца рэзка супраць.

“Не. Я не сказаў бы, што адчуваю нейкі недахоп у сродках!” — лаканічна адмаўляецца наступны рэспандэнт.

Нашы далейшыя суразмоўцы не сышліся ў меркаваннях:

“Я нарадзіла б дзіця нават калі б мне і не прапаноўвалі грошай. Але за 10 тысяч долараў — толькі за!”.

“Для мяне дзеці і грошы — гэта вельмі рознае, несумяшчальнае. Толькі праз тое, што мне прапанавалі 10 тысяч долараў, я не пагадзіўся б заводзіць дзіця”, — адказвае яшчэ адзін хлопец.

“Прапанова, вядома, прывабная. Трэба ж дзіця неяк гадаваць. Я б пагадзіўся, але пытанне ў тым, ці будзе згодная другая палова!”

“Я хачу, каб жаданне ў нас з’явілася не праз тое, што мы заробім грошай. Я хачу, каб мы прыйшлі да гэтага праз каханне”.

Фота: www.motto.net.ua.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі