Дзіця патанула ў Бярэзіне, праваліўшыся пад лёд
![На месцы гібелі хлопчыка працуюць следчыя](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2021-03-20_16-23-51.jpg.webp?itok=-CURtTxB)
На месцы гібелі хлопчыка працуюць следчыя
У Бабруйску ўдзень 20 сакавіка дзіця патанула ў рацэ Бярэзіне, праваліўшыся пад лёд. 10-гадовы хлопчык апынуўся на лёдзе без суправаджэння бацькоў.
Відавочцы здарэння выклікалі ратавальнікаў і дактароў. Хлопчыка аператыўна дасталі з вады. Але, нягледзячы на праведзеныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, выратаваць яго не атрымалася.
Цяпер на месцы трагедыі працягваюць працаваць следчыя. Высвятляюцца ўсе абставіны, паведамляе прэс-служба СК.
![Ребёнок утонул в Березине, провалившись под лёд](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2021-03-2016-23-51.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.