Джордж Клуні стане самотным рэйнджэрам

Акцёр Джордж Клуні зацікавіўся роляй у карціне "Самотны рэйнджар" ("The Lone Ranger") студыі Disney, выканаць якую яму прапанавалі прадзюсары карціны.  Паводле паведамлення AICN, кантракт са студыяй акцёр пакуль яшчэ не падпісаў. Адзначым, што "Самотны рэйнджар" - гэта вестэрн, заснаваны на радыёпастаноўцы 1930-х гадоў, якая стала такой папулярнай, што паводле яе сюжэту былі выдадзеныя коміксы, зняты тэлесерыял і некалькі паўнаметражных фільмаў.

Усе гэтыя творы аб'ядноўвае галоўны герой - рэйнджар у масцы, які разам з індзейцам Тонта палюе на злачынцаў. Раней студыя Disney паведаміла, што ролю Тонто выканае Джоні Дэп.

Прадзюсарам "Самотнага рэйнджара" выступіць Джэры Брукхаймэр, які працаваў над такімі карцінамі, як "Скала", "Армагедон", "Скарб нацыі" і трылогія "Піраты Карыбскага мора". Сцэнар да фільма напішуць Тэд Эліат і Тэры Росіа, якія працавалі разам з Брукхаймерам над "Піратамі".

Фота: www.awardsdaily.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі