Джон Коўл анансаваў чарговы візіт у Мінск
Джон Коўл / Reuters
Джон Коўл зноў плануе наведаць Беларусь "праз два-тры тыдні".
Пра гэта спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі заявіў падчас прэс-канферэнцыі, якую арганізавала Міністэрства замежных справаў Польшчы, перадае DW. Як правіла, такія візіты суправаджаюцца вызваленнем палітвязняў з беларускіх калоній.
Пры канцы свайго выступу Джон Коўл падкрэсліў, што ЗША нацэленыя на вызваленне ўсіх палітвязняў у Беларусі.
Журналісты падчас прэс-канферэнцыі спыталіся ў польскага міністра замежных справаў Радаслава Сікорскага, ці азначае вызваленне Анджэя Пачобута пацяпленне ў адносінах з Беларуссю. Кіраўнік польскай дыпламатыі сказаў, што гэта можа адкрыць новыя магчымасці, "аднак усё залежыць ад палітыкі прэзідэнта Лукашэнкі". Таксама Сікорскі дадаў, што Польшча плануе "працягнуць сумесныя намаганні па вызваленні ўсіх палітычных зняволеных".