Дзевяцікласніца знікла ў Кобрынскім раёне

Дзевяцікласніца знікла ў Кобрынскім раёне

14-гадовую школьніцу, зніклую без вестак, шукаюць у Кобрынскім раёне. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Заяву пра знікненне непаўналетняй дзяўчыны падала ў міліцыю 21 студзеня ў другой гадзіне ночы маці дзяўчынкі, жыхарка вёскі Акцябр. Жанчына распавяла, што раніцай 20 студзеня яе дачка пайшла на спартыўную трэніроўку. Дадому яна так і не вярнулася. Пры сабе школьніца мела мабільны тэлефон без сім-карты.

Па словах Дучэнкі, дзяўчынка выхоўваецца ў поўнай сям'і. Раней яна не сыходзіла з дома. Паводле інфармацыі міліцыі, школьніца можа знаходзіцца ў Баранавічах на арандаванай кватэры. 

Грамадзян, якія маюць якую-небудзь інфармацыю пра дзяўчыну, просяць затэлефанаваць у міліцыю на нумар 102.

Дзевяцікласніца знікла ў Кобрынскім раёне

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі