Дзе патусіць на выхадных 7-9 чэрвеня, раіць Тамара Лісіцкая

Тамара Лісіцкая апошнія гады рэдка цікавіцца сталічнай афішай. Свой адпачынак яна плануе выключна пад густы, цікавасці ды захапленні дзяцей. Прапанова Еўрарадыё скласці праграму адпачынку на выходныя 7-9 чэрвеня стала для Тамары сапраўдным адкрыццём. Яна не чакала, што летам, у “мёртвы сезон”, калі рыхтуюцца новыя праграмы, ідуць рэпетыцыі і “пракачваецца” сезон будучы, па-ранейшаму існуе вялікі выбар…

“Афігіцельны выбар, нягледзячы на тое, што лета. Я нават не знайшла такога моманту ў гэтай шырокай афішы, з якім мне было б непрыемна сутыкнуцца, — спрабуе знайсці мерапрыемства на якое б не раіла пайсці, Тамара Лісіцкая. — Магчыма, я б не пайшла на мокрыя маечкі, але толькі таму, што мае маечкі застаюцца дома для любімага чалавека… Але я не бачу прычын не пайсці на любое з 150 прапанаваных мерапрыемстваў! Выдатна! Вельмі класна!”

Раіць схадзіць

Не раіць

Кіно

“Ку! Кін-дза-дза”

7-9 чэрвеня:

Камсамолец: 16:00

Раіць усё, што зацікавіць!)

Канцэрты

"Джазавыя суботы каля Ратушы"

8 чэрвеня, субота:

Плошча Свабоды:

Шэнда Рул (USA) + "Apple Tea" (Belarus)
Exultet Trio (France)
Pur:Pur (Ukraine)

Пачатак: 19:00

Даведка: (29)3518760                                              

Steve Vai (ЗША)

9 чэрвеня, нядзеля:

Rе:Public

Пачатак: 19:00

Квіткі: 350 – 500 тыс.

Даведка: (29)1103535

Выставы

“Лялькі з куфэрка”

 Дом-музей I з’езда РСДРП

Штодня з 11.00 да 19.00, акрамя панядзелка
Даведка: 290-68-47

“Свет вачыма дзяцей”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Даведка: 293-27-82, 293-27-67

“Іншая рэальнасць”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Даведка: 293 27 67; 293 28 33

“Беларусь у абдымках зор”

Нацыянальны мастацкі музей РБ

Штодня з 11:00 да 19:00

Даведка: (17) 3277163

Тэатры

“Вераніка вырашае памерці”

8 чэрвеня, субота:

КЗ "Мінск"

Пачатак: 19:00

Квіткі: 20 – 160 тыс.

Даведка: (29)3654457

Праўда, у кіно Тамара ходзіць пераважна восенню-зімой, калі прахалодна. Да таго ж, усе дзіцячыя стужкі, якія прапануюць сталічныя кінатэатры, сям’я ўжо перагледзела. Можна паглядзець “Кін-дза-дза”, але, у прынцыпе, тут кожны мусіць выбраць на ўласны густ.

“Абавязковай кропкай нашай суботы будуць “Джазавыя вечары”, на плошчы каля Ратушы, — пераходзіць вядучая да канцэртаў. — Мы бачылі нешта падобнае падчас падарожжаў. Мы любім такія выезды з прагулкамі па горадзе. Нам вельмі падабалася гэтая святочна музычная атмасфера, таму чакаем нечага падобнага і ў нас. Плюс, я нечакана ўбачыла, што ў клубе “Re:Public” будзе канцэрт Стыва Вая, і ў мяне здарыўся культурны шок! Гэта сапраўдная падзея! Гэта вельмі яскравы таленавіты гітарыст! Не ўбачыць Стыва Вая тым, хто хоць неяк знаёмы з гітарай, ну проста нельга!”

Па клубах Тамара ніколі не любіла хадзіць, хіба толькі ў якасці арганізатара ці вядучай. Але менавіта актыўным удзельнікам клубнага жыцця ніколі сябе не лічыла. Тым больш цяпер, калі ёсць дзеці, сям’я, то клубы ўвогуле адыходзяць на апошні план.

“Вельмі шмат выставаў! Вельмі шмат цікавых, нават выбраць немагчыма. Усе апісанні прывабліваюць, усё хочацца наведаць. Вельмі радуе, што жыццё не памірае летам, што яно не перасоўваецца на шэзлонгі і курорты. Што мяне кранула, дык гэта “Лялькі з куфэрка”, а слова “лялькі” цудоўнае для шматдзетнай сям’і. І яшчэ фэнтэзійныя праекты, што маглі б быць цікавымі для дзяцей: “Іншая рэальнасць”, “Свет вачыма дзяцей”, “Беларусь в объятиях звёзд” — гэта наша тэма”.

Усе дзіцячыя пастаноўкі, якія прапануюць сталічныя тэатры, Тамара Лісіцкая разам з сям’ёй ужо прайшла. А таму тэатральнае пытанне было закрытае! Пасля прагляду афішы вядучая прызналася, што цяпер шкадуе, што пэўны час не сачыла за тэатральным жыццём.

“Я не ўлічыла, што ёсць жа і заезджыя тэатры… Напэўна, мне было б цікава паглядзець “Вераніка жадае памерці”. Вельмі цікава, як выглядае гэты неўміручы твор на сцэне, але пакуль, напэўна, ўсё!”

На завяршэнне Тамара ўзгадала, як здзіўляліся яе замежныя сябры, калі гулялі ўвечары па Мінску. Яны не разумелі, чаму так ціха і чаму так мала людзей. Пасля сённяшняга “эксперымента” Еўрарадыё і Тамары Лісіцкай стала зразумела, што ўвечары ўсе жыхары сталіцы знаходзяцца на культурных мерапрыемствах. І гэта крута!

Фота: toma.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі