Дзе патусіць на выхадных 20-22 чэрвеня, раіць Аляксандр Сапега

Увесь вольны час, у тым ліку, і выхадныя, Аляксандр Сапега праводзіць са сваёй маленькай дачушкай:



"Аня робіць цяпер першыя крокі, у яе першыя зубы — важна быць побач у такі час. Але я чалавек творчы, таму пры любой магчымасці бягу на які-небудзь цікавы канцэрт. Вось, напрыклад, месяц таму ў тэатры эстрады праходзіў канцэрт-трыб'ют, прысвечаны культаваму джаз-рокаваму гурту Weather Report. Яго рабіў мой калега Саша Старажук. Я не мог прапусціць такую імпрэзу, бо гэта мая любімая музыка, музыка майго дзяцінства, маладосці", — узгадвае Аляксандр.

Раіць схадзіць

Не раіць

Канцэрты

“Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”

20-22 чэрвеня:

Палац Радзівілаў, Нясвіж

Імпрэзы пачынаюцца ў 16:00. У нядзелю – у 15:00.

Больш падрабязна: http://afisha.tut.by/concert.php?cid=15925

“Музычныя вечары ў Мірскім замку”, канцэрты “Песня года Беларусі”, канцэрты Уладзіміра Кузьміна, Патапа і Насці, гуртоў “Топлес” і “Тяни-Толкай”.

“Музычныя вечары ў Мірскім замку”. Канцэрт “Жывы гук”

22 чэрвеня, нядзеля:

Мірскі замак, Мір

Пачатак: 21:00

Даведкі: 8 015 96 40 017; 8 015 96 28 270

“Азбука року. Трыб’ют Pink Floyd і Queen

20 чэрвеня, пятніца:

Маладзёжны тэатр эстрады

Пачатак: 19:00

Даведкі: 017-222-82-96

СашаЗахарык і Міхалл Філіпеня

20 чэрвеня, пятніца:

Бар “Каёт”

Пачатак: 21:00

Даведкі: +375 (029) 190-66-66

Купалле ў Дудутках

21 чэрвеня, субота:

Музей “Дудуткі”

Пачатак: 12:00

Даведкі: +375(29) 602-52-50

Іншае

Роварныя гонкі “Баранавічы-2014”

21-22 чэрвеня:

Старт: вёска Малахаўцы, Баранавіцкага раёна

Борльш падрабязна: http://www.promwadtour.com/?md=events&action=view&id=66



Афіша на бліжэйшыя выхадныя падаецца Сапегу выключна цікавай. І перш за ўсё з-за штогадовага фестывалю "Вечары Вялікага тэатра ў палацы Радзівілаў", які музыка стараецца наведваць. Сёлета ён пройдзе 20-22 чэрвеня.



"У межах фэсту імпрэзы праходзяць на розных пляцоўках: у двары палаца, у цудоўным касцёле Божага Цела, адным з самых прыгожых касцёлаў Еўропы, — распавядае Аляксандр. — Я быў апошні раз там 2 гады таму, але застаўся не вельмі задаволены колькасцю мясцовых кавярняў. Таму бярыце з сабой тэрмасы з гарбатай і кайфуйце ад класічнай музыкі цягам трох дзён".



І тут жа пройдзе мерапрыемства, да якога, паводле Сапегі, проста забаронена набліжацца ўладальніку добрага густу:



"Ні ў якім разе не трэба чалавеку культурнаму наведваць "Музычныя вечары ў Мірскім замку"! Інтэлігентны чалавек не будзе слухаць сумнеўнай якасці падобнай да савецкай эстраду кшталту Уладзіміра Кузьміна, Патапа і Насці і нашай беларускай лепшай песні. Усё ж лепш паслухаць у гэты час што-небудзь замежнае і не сучаснае ў Нясвіжы".



Адзіны канцэрт у Мірскім замку, на які варта звярнуць увагу, на думку бубнача Apple Tea — "Жывы рок" з удзелам беларускіх рок-гуртоў Akute, The Toobes, "Дай дарогу!", HandMade, Bosae Sonca i S°unduk. Канцэрт пачнецца 22 чэрвеня ў 21.00.



У пятніцу 20 чэрвеня аматары добрай музыкі маюць магчымасць выбару, мяркуе Сапега: фэны Pink Floyd і Queen могуць схадзіць у мінскі Маладзёжны тэатр эстрады на канцэрт-трыб'ют "Азбука рока", дзе свае версіі знакамітых хітоў прадставяць маладыя мінскія каманды Jean-Christophe, Feedback і KoffeeMachine.



Іншы варыянт — пайсці ў бар "Каёт", дзе будзе гучаць лёгкая і прыгожая музыка ў выкананні ўдзельнікаў гурта Apple Tea Сашы Захарык і Міхаіла Філіпені.



"Саша добра спявае, Міша цудоўна грае на гітары. Таму для тых, хто не сямейны і ці сямейны і можа сабе дазволіць адпачыць у пятніцу вечарам, рэкамендую зазірнуць на іх выступ", — раіць Аляксандр.



У суботу 21 чэрвеня ў музеі народных рамёстваў у Дудутках пройдзе святкаванне Купалля.



"У гэты дзень нашы продкі збіралі лекавыя зёлкі, варажылі, шукалі шчасце ў выглядзе папараць-кветкі. А цяпер Дудуткі запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да святочнага дзейства пад музыку лепшых беларускіх гуртоў: "Палац", "наГуаль", "Вурай"і "Рэха". І добра, што пачынаецца рана, у 12 дня, можна і на вечар што-небудзь прыдумаць", — перакананы Сапега.



І тут жа малюе план: спачатку едзеш у Дудуткі на Купалле, удзельнічаеш у купальскім карагодзе, скачаш праз вогнішча, затым выпраўляешся на фэст у Нясвіж, кайфуеш ад класічнай музыкі. А з Нясвіжа ў нядзелю едзеш у Баранавічы. Галоўнае, прыхапіць з сабой ровар!



"Я б у нядзелю, калі б не маленькая дачка, ірвануў бы на ровары ў Баранавічкі раён, — кажа бубнач. — Там пройдзе прыгодніцкая гонка "Баранавічы-2014". Адмысловая спартовая падрыхтоўка для ўдзелу ў гонцы не патрэбная. Да таго ж, арганізатары дзеляцца неабходным для гонкі рыштункам — шлемам ці накаленнікамі, я так разумею. Ну проста супер! На роварах катацца любяць цяпер многія! Таму можна з'ездзіць, і такім чынам абраміць гэты уікэнд".



Але з усіх пералічаных івэнтаў на першым месцы ў спісе Сапегі стаяць усё ж "Вечары Вялікага тэатра" ў Нясвіжы. Добрых вам выхадных!

Другое фота: Андрэй Давыдчык