Дырэктарка прымусіла трэнера даць хабар, але грошы ўзяла сястра-блізніца

Дырэктарка прымусіла трэнера даць хабар, але грошы ўзяла сястра-блізніца

У Мінску затрымалі 46-гадовую дырэктарку Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, яна дала зразумець 37-гадовай жанчыне, галоўнаму трэнеру нацыянальнай каманды па інваспорце, што заключыць з ёй новы працоўны кантракт толькі пасля атрымання хабару. Раней трэнер атрымала 15 тысяч долараў у якасці ўзнагароджання за падрыхтоўку спартсменаў, якія занялі прызавыя месцы на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане. Менавіта гэтыя грошы яна і перадала дырэктарцы. Праўда, адбылося гэта пры пасярэдніцтве сястры-блізніцы кіраўніцы.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "атрыманне хабару" (ч. 3 арт. 430 КК). Расследаванне працягваецца.

Чуткі пра затрыманне дырэктаркі Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту Іны Рамановіч з'явіліся яшчэ каля двух тыдняў таму. Але ў той час яна была ў бальніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі