Дырэктар "Мотавела" Мікалай Ладуцька зняўся ў кліпе праекта "Брудная Сава"

Дырэктар "Мотавела" Мікалай Ладуцька зняўся ў кліпе праекта "Брудная Сава"

Дырэктар "Мотавелазавода" і былы мэр Мінска Мікалай Ладуцька зняўся ў кліпе электроннага праекта "Брудная Сава". Відэа з'яўляецца часткай праекта Minsk Music Sessions, які робіць 34mag.net. Яго ідэя ў тым, што музыкі выбіраюць цікавыя і важныя лакацыі ў горадзе і на іх прасторы выконваюць свае трэкі.


Музыка "Бруднай Савы" гучыць на фоне ровараў "Аист", колаў, станкоў. Побач з пультам "Савы" стаіць сам Мікалай Ладуцька, які спрабуе прытанцоўваць і ківае пад музыку. Але з пачуццём рытму, як бачым, у былога мэра не вельмі.

Урывак з Ладуцькам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі