Вы тут

Дынара Алімбекава ў спрынце заняла 7-е месца

Дынара Алімбекава /  З архіву БЕЛТА

Беларуская біятланістка Дынара Алімбекава ў спрынце заняла 7-е месца! А па хуткасці на лыжні яна была 5-й! 3 снежня ў фінскім Канціялахці стартаваў другі этап Кубка свету па біятлоне. Спрынт на 7,5 км выйграла Ханна Эберг са Швецыі, на другім месцы Анаіс Шэвалье з Францыі, на трэцім — Эльвіра Эберг, малодшая сястра пераможцы. Цікава, што ў сённяшнім мужчынскім спрынце золата і бронзу ўзялі браты — нарвежцы Тар'ей і Ёханэс Бё.

Алімбекава ў бягучым сезоне працягвае здзіўляць. На першым этапе Кубка свету яна заняла 6-е месца ў спрынце, а ў індувідуальнай гонцы была 8-й. Сёння яна дапусціла адзін промах і прайграла Ханне Эберг роўна 50 секунд.

Алена Кручынкіна з 2 промахамі заняла 29-е месца, Ганна Сола з 4 промахамі — 45-е, Ірына Крыўко з 3 промахамі — 65-е. Агулам у гонцы ўдзельнічалі 104 біятланісткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.