"Дынама-Брэст" другі раз за год звальняе галоўнага трэнера

Як паведамляе афіцыйны сайт каманды, з 20 верасня выконваць абавязкі галоўнага трэнера будзе Андрэй Пракапюк.





Нагадаем, што 3 чэрвеня кіраўніцтва "Дынама-Брэст" адправіла Курнева ў адстаўку. Прычынай гэтаму на паседжанні назвалі "невыкананне пастаўленых задач, прадугледжаных кантрактам". Але ўжо праз тыдзень Уладзімір Курнеў вярнуўся да выканання сваіх службовых абавязкаў. Заўзятары клуба кажуць, што Курнева тады пакінулі з-за немалой велічыні няўстойкі, якую ён запатрабаваў у выпадку звальнення.





Па выніках 23-х тураў чэмпіянату Беларусі-2013 па футболе брэсцкае “Дынама” знаходзіцца на 10 радку турнірнай табліцы і змагаецца за 7-12 месцы.