Уладзімір Курнеў зноў узначаліў клуб "Дынама-Брэст"

Нагадаем, што 3 чэрвеня кіраўніцтва "Дынама-Брэст" адправіла Курнева ў адстаўку. Прычынай адстаўкі на паседжанні назвалі "невыкананне пастаўленых задач, прадугледжаных кантрактам".



Але ўжо праз тыдзень, 10 чэрвеня, Уладзімір Курнеў вярнуўся да выканання сваіх службовых абавязкаў.



Трэнер катэгарычна адмовіўся пісаць заяву пра сыход па ўласным жаданні. Без яе юрыдычных падставаў для звальнення галоўнага трэнера не хапіла. А плаціць няўстойку для клуба атрымалася задорага, мяркуе газета "Вечерний Брест".



Фота — sportpanorama.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі