Вы тут

“Двухтыднёвы тур”: падводзім вынікі візіту ў ЗША Ціханоўскай

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

У Святланы Ціханоўскай атрымалася тое, чаго не атрымлівалася ні ў аднаго з беларускіх палітыкаў з часоў Станіслава Шушкевіча, — сустрэчы і перамовы з амерыканскімі палітыкамі і прадстаўнікамі Белага дома на самым высокім узроўні. Што праўда, сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам не было. Што стала падставай для кпінаў з боку дзяржаўных СМІ. 

Ці апраўдаліся чаканні беларускага боку ад гэтага візіту? Ці была на самай справе так неабходная сустрэча Ціханоўскай і Байдэна? Ці здольныя ЗША паўплываць на сітуацыю ў Беларусі? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з кіраўніком Кабінета прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай Валерыем Кавалеўскім.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.