Вы тут

Дзвюх дзяўчат затрымалі на ўваходзе на стадыён перад гульнёй “Крумкачоў”

Футбалісты забілі гол і паказалі майку з нумарам затрыманага таварыша па камандзе

Заўзятары футбольнага клубу “Крумкачы” распавялі Еўрарадыё пра затрыманне дзвюх дзяўчат на ўваходзе на стадыён перад гульнёй з ФК “Волна”.

На стадыёне былі заўважаныя супрацоўнікі ў форме АМАП, а на ўваходзе людзі ўбачылі начальніка мінскага АМАПу Дзмітрыя Балабу. 

Людзей у майках з нумарам 25 — гульнявы нумар арыштаванага журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна — не пусцілі на стадыён. Дзвюх затрыманых дзяўчатадвялі ў мікрааўтобус. Пасля, як паведамілі ў міліцыі, іх вызвалілі.

Затрыманыя ішлі на ігру з шарамі ў выглядзе лічбаў “25”.

Сення футбалісты "Крумкачоў", забіўшы гол, паказалі майку з 25-м нумарам.

Аляксандр Івулін — аўтар праекта "ЧестнОК" на YouTube. Сёлета ён паспрабаваў сябе, як футбаліст у складзе футбольнага клуба першай лігі беларускага чэмпіянату "Крумкачы". Нядаўна журналіст і блогер забіў свой першы гол.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.