Двое палачан паілі дзяўчат снатворным, гвалтавалі і абкрадалі іх

Двое палачан паілі дзяўчат снатворным, гвалтавалі і абкрадалі іх

Галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарата Следчага камітэта пачало  крымінальную справу на двух жыхароў Полацка і Наваполацка. Іх падазраюць у забойстве непаўналетняй дзяўчыны, якое адбылося ў 2012 годзе, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Следства мяркуе, што мужчыны могуць мець дачыненне да серыі злачынстваў, учыненых пры падобных акалічнасцях.

Мужчыны сярэдніх гадоў, удваіх ці ў адзіночку, знаёміліся з дзяўчатамі ў інтэрнэце альбо на вуліцах горада. Потым яны прапаноўвалі працягнуць знаёмства. Падчас бліжэйшага знаёмства мужчыны частавалі дзяўчат рознымі напоямі —(як спіртнымі, так і безалкагольнымі, у якія загадзя падмешвалі снатворнае рэчыва. Калі дзяўчаты трацілі прытомнасць, мужчыны гвалтавалі іх і (або) абкрадалі іх.

Сваю дзейнасць яны разгарнулі ў Мінскай і Віцебскай абласцях. Мяркуецца, што мужчыны дзейнічалі з 2008 года. Следства просіць усіх, хто што-небудзь ведае пра падобныя злачынствы на тэрыторыі Віцебскай (у прыватнасці ў Полацку і ​​Наваполацку) і Мінскай абласцей, паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (017) 389-50-02, 389-52-95, 8 (0212) 60-86-82, 8 (029) 699-01-49, 8 (029) 711-35-82.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі