Двое беларусаў — на Тур-дэ-Франс

Двое беларусаў упершыню стартуюць на Тур-дэ-Франс. Праўда, яны не будуць прадстаўляць нашу краіну. 27-гадовы Аляксандр Кучынскі выступіць за італьянскую каманду “Ліквігас” (у яе, дарэчы, ён быў уключаны ў апошні момант).

А 24-гадовы Канстанцін Сіўцоў — дружыну “Барлаворлд”, якая базуецца ў Італіі і ўтрымліваецца за грошы спонсараў з Паўднёва-афрыканскай рэспублікі. Сіўцова, дарэчы, называюць лідэрам у сваёй камандзе.

Самая прэстыжная шматдзённая велагонка ў свеце працягласцю 7,9 км стартуе 7 ліпеня ў Лондане.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі