Двайняты пад Столінам атруціліся дзедавымі таблеткамі

Двайняты пад Столінам атруціліся дзедавымі таблеткамі

Пяцігадовыя двайняты ў вёсцы Гарадзец пад Столінам атруціліся таблеткамі, піша прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама. 

Хлопчык з дзяўчынкай адправіліся да свайго старэйшага 23-гадовага брата. Хлопец прыбіраў хату дзеда-нябожчыка і не мог належным чынам кантраляваць маленькіх гасцей. Каб не замінаць старэйшаму, дзеці пайшлі гуляць на двор. Там яны пабачылі пакеты са смеццем, якія брат выносіў з хаты.

Малеча палезла ў пакеты, знайшла там дзедавы таблеткі і вырашыла імі пачаставацца.

Праз пэўны час дзеці адчулі сябе нядобра і пайшлі дадому да мамы. Тая пабачыла іх стан, распытала пра здарэнне і выклікала "хуткую".

Двайнятак шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Столінскай цэнтральнай раённай лякарні. Іх жыццю ўжо нічога не пагражае.

Праверкай здарэння займаюцца праваахоўнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі