Дваім супрацоўнікам symbal.by прысудзілі па 20 сутак арышту

Дваім супрацоўнікам symbal.by прысудзілі па 20 сутак арышту

Супрацоўнікам крамы symbal.by Ксеніі Міклашэўскай і Мікіту Броўку прысудзілі па 20 сутак арышту. Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў уладальнік крамы Павел Белавус

Суды над Вольгай Ігнатовіч і Анастасіяй Трафімчык працягнуцца ў чацвер, 4 лютага.

Па словах Белавуса, на кожнага з супрацоўнікаў крамы складзена па тры пратаколы — па артыкулах 17.1, 23.4, 23.34 КаАП. 

"Галоўнае за што судзілі: праводзілі пікетаванне шляхам размяшчэння прадукцыі з сімволікай на прылаўку крамы", — паведаміў ён.

Як паведамлялася раней, фінансавая міліцыя прыйшла ў памяшканне symbal.by у суботу, 30 студзеня. У выніку ператрусу быў забраны ўвесь наяўны тавар, усе дакументы і затрыманыя чатыры супрацоўнікі, якія былі ў памяшканні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі