Дваіх чалавек выратавалі на пажары ў Салігорску, 15 эвакуявалі

Дваіх чалавек выратавалі на пажары ў Салігорску, 15 эвакуявалі

Дваіх чалавек выратавалі салігорскія супрацоўнікі МНС на пажары 18 снежня.

Пра пажар у кватэры на вуліцы Гуляева ратавальнікам паведамілі ў 6:56, паведамляе прэс-служба МНС. Прыбыўшы на месца выкліку, яны пабачылі што з боку гаўбца кватэры на шостым паверсе дзевяціпавярховага дома ідзе дым.

З кватэры, якая загарэлася, супрацоўнікі МНС з дапамогай масак выратавалі жанчыну і мужчыну. Гаспадар кватэры, калі прыбылі ратавальнікі, спрабаваў самастойна справіцца з агнём. Абоіх іх даставілі ў шпіталь з атручваннем прадуктамі гарэння. 

Таксама ратавальнікі эвакуявалі 15 чалавек (у тым ліку траіх дзяцей) з кватэраў, размешчаных вышэй. Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны падраздзяленнямі МНС.

Адна з асноўных версій пажару — неасцярожнасць пры курэнні аднаго з пацярпелых. Агонь пашкодзіў у пакоі пасцель, падлогу на плошчы 3 квадратныя метры, закураныя сцены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі