Два вайскоўцы абгарэлі на палігоне пад Асіповічамі

Два вайскоўцы абгарэлі на палігоне пад Асіповічамі

25 сакавіка на палігоне пад Асіповічамі загарэлася транспартна-зараджальная машына аднаго з падраздзяленняў, якое выконвала вучэбна-баявыя задачы падчас палявога выхаду. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны ў сваім Telegram-канале.

Пры здарэнні два вайскоўцы атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці. Іх шпіталізавалі.

Прычыны ўзгарання высвятляе камісія Міністэрства абароны.

У беларускім войску з 24 сакавіка праходзіць другі этап праверкі баявой гатоўнасці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі