Drum Ecstasy апрабуюць новую апаратуру на вулічным канцэрце

18 ліпеня ў двары рок-кавярні TNT адбудзецца вялікі канцэрт Drum Ecstasy.

“Мы перыядычна граем канцэрты ў якім-небудзь з мінскіх клубаў дзеля таго, каб правяраць новыя фішачкі на фокус-групе — мы ж усе рэкламшчыкі, — смяецца лідар бубначоў Філіп Чмыр. — Гэта могуць быць новыя песні, новае абсталяванне, новыя прыколы. Натуральна, перад тым, як іх прадаваць вялікім кампаніям на івентах, мы іх абкатваем у клубах на нашай публіцы”.

Па словах Філіпа, на канцэрце музыкі плануюць апрабаваць новыя пульты, апрацоўкі , электронныя прыборы, новыя талеркі ды прынаравіцца да новага гуку.

Уваход на канцэрт Drum Ecstasy — вольны. Аднак музыкі плануюць пусціць між публікі шапку і атрыманыя грошы перадаць на лячэнне дзяўчынцы Ксеніі з Гомеля, якой дапамагаюць ужо паўгода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі