Вы тут

Другая маскоўская друкарня адмовілася ад друку "Народнай Волі"

Газету "Народная Воля" адмовіліся друкаваць у Маскве / nv-online.info

Газета "Народная Воля" не змагла аднавіць выхад друкаванай версіі.

Не маючы магчымасці друкавацца ў Беларусі, рэдакцыя заключыла дагавор з маскоўскім адкрытым акцыянерным таварыствам “Паліграфічны комплекс” і пералічыла грошы на друк нумара. Ён павінен быў з'явіцца 2 красавіка.

"Але ўчора, калі вёрстка падыходзіла да завяршэння, з Масквы паступіла інфармацыя: на нас наехалі на вельмі высокім узроўні, не хочам згубіць друкарню, вяртаем грошы… Некалькі месяцаў таму з “Народнай Воляй” скасавала дамову друкарня АТ “Прайм Прынт Масква”. І вось учора тая ж самая песня",піша "Народная Воля".

Рэдакцыя нагадвае, што "Беларускі дом друку" адмовіўся друкаваць газету ў жніўні 2020-га, заявіўшы пра паломку станка. 

"Народная воля" заклікае сваіх прыхільнікаў падпісвацца на PDF-версію газеты на сайце belpressa.by і чытаць матэрыялы на партале nv-online.info.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.