D.O.Z.S.K.I адзначылі Д.Р. вясны

Падарылі ёй канцэрт і вымазаліся тортам Менавіта вясне быў прысвечаны чарговы (а іх не так шмат) выступ тэатра сучаснай харэаграфіі D.O.Z.S.K.I. Чаму вясне? Таму што пра вясну вёў гаворку малады канферансье паміж танцавальнымі мініяцюрамі, ён разважаў пра жанчын і іх узаемаадносіны з мужчынамі. Часамі гэты трындзёж нагадваў поўную бязглуздзіцу, аднак пасаваў асноўнай тэме “дошак” — (калі прымітыўна) сутыкнення двух пачаткаў: Інь і Янь. І г.д. і т.п. і г.д. і т.п.



D.O.Z.S.K.I.
шакіравалі, радавалі, захаплялі. D.O.Z.S.K.I. забіралі гледачоў (а іх было огого!) цалкам: накідваліся і вялі за сабою. D.O.Z.S.K.I. бралі глыбінёй драматургіі пастановак, бездакорнай тэхнікай і сапраўднай драматычнай ігрой артыстаў.

Пра развіццё тэатра сведчаць новыя творы, якіх на канцэрце было шмат: гледачы змаглі ўбачыць фантастычна выкананы Вольгай Скварцовай и Змітром Залескім “Дуэт” са спектакля, над якім зараз ідзе актыўная праца — “Мухи на Солнце”.



Таксама аматары “дошак” змаглі пазнаёміцца з балетамі (упэўнена, так можна называць гэтыя творы) "В долине доли" — трыб’ютам да песні С. Старасціна, "Камень. Ножницы. Бумага" — незвычайным па прыгажосці і геніяльным ў сваім пластычным рашэнні дуэтам і яскравай мужчынскай грузінскай тэмай "Зрелость".








Не абыйшлося без хітоў: праваджалі “Зіму” пад “кірчукоўскае” гуканне вясны (дарэчы, гурт “Троіца” у поўным складзе прысутнічаў на імпрэзе, і не здзіўлюся, калі ў хуткім часе D.O.Z.S.K.I. і “Троіца” створаць нешта глабальнае) і святкавалі “Д.Р.”. Вясны:)






Я мару, каб усе прагрэсіўныя беларусы і госці нашай Беларусі пазнаёміліся з тэатрам сучаснай харэаграфіі D.O.Z.S.K.I., каб у гэтага тэатра нарэшце з’явіўся свой “дах” і каб ён з цягам часу ператварыўся ў тэатр-школу сучаснай харэаграфіі, бо ўласна для мяне D.O.Z.S.K.I. — гэта Сусвет, які патрабуе разумнай думкі і пошукаў разумення гэтай думкі… Гэта ПРЫГАЖОСЦЬ!







А вось для брата Вольгі Скварцовай, адной з галоўных харэографаў тэатра, D.O.Z.S.K.I. — гонар за сястру:

Брат Вольгі Скварцовай: “Для мяне D.O.Z.S.K.I. — гэта мая сястра, Скварцова Оля (смяецца). А яшчэ D.O.S.Z.K.I для мяне – гэта нешта цудоўнае. Насамрэч, на імпрэзах “дошак” я амаль не плачу.  Гэта адбываецца можа ад годнасці, можа не”…

Наконт любімага спектакля “дошак” у брата складана, здаецца, што яму падабаецца ўсё!

 Брат Вольгі Скварцовай: “Сёння вось я ўпершыню ўбачыў мініяцюру “ В долине доли”, што танцавалі дзяўчынкі, і мне яна спадабалася. Спадабаўся дуэт “Камень, ножницы, бумага». Ну і “Д.Р.” безумоўна непераймальны”…



Не абыйшлося без гледачоў, якія бачылі D.O.Z.S.K.I. упершыню і апынуліся ў стане шоку.

Глядачка з фотаапаратам:
“ Я бачыла ўсё гэта ўпершыню, таму ў падобным стане шоку нешта сказаць і перадаць складана. Выдатна! Безумоўна, цудоўная харэаграфія, якая проста шакіруе, усё гарманічна да мяжы… Супер”…




Дзяўчыны, на якіх запаў наш фатограф Tarantino, падзяліліся сваім бачаннем “дошак” і іх твораў:

Дзяўчына першая: “D.O.Z.S.K.I”, на мой погляд, гэта самавызначэнне сябе ў танцы. Мініяцюры спадабаліся ўсе… Тут усё залежыць ад настрою і выклікае розныя эмоцыі. Вось напрыканцы мне спадабалася “Д.Р.” — такое пазітыўнае бачанне свету. Па сэнсавай жа напоўненасці мне запомнілася “ЗРЕЛОСТЬ”.




На думку другой дзяўчыны D.O.Z.S.K.I — гэта само жыццё.

Дзяўчына другая: “ Мне здаецца што D.O.Z.S.K.I — гэта не тое што танец, гэта само жыццё. Гэта гама пачуццяў, якая нараджаецца не толькі ў цябе ўнутры, але і на сцэне. Гэта нельга назваць танцам, ці наборам рухаў, гэта тое, чым мы жывем”…

Кожны рух у тэатры сучаснай харэаграфіі D.O.Z.S.K.I мае свой сэнс. Колькі яшчэ будзе тых рухаў і колькі нам прыйдзецца іх разгадаць! Дай Божа.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі