Доўг беларускі, якая з'ехала медыкам у Гватэмалу, перад БДМУ, пагасілі

Ганна Платніцкая ў Гватэмале / facebook.com/hanna.plotnitskaya
Ганна Платніцкая ў Гватэмале / facebook.com/hanna.plotnitskaya

Беларуска Ганна Платніцкая з'ехала ў Гватэмалу валанцёрам у 2018 годзе, а ў 23 гады стала дырэктарам клінікі. Яе доўг перад універсітэтам, пасля якога яна не адпрацавала размеркаванне, пагасілі, напісала Платніцкая ў Facebook.

"Скакалі ад радасці ўсёй клінікай, таму што.. Закрылі мой універсітэцкі доўг!!! Хтосьці нават расплакаўся ад таго, як бывае ў жыцці. І гэта нават была не я. Распавядаю. Частку доўгу выплацілі публічным фандрайзінгам ($6000), частку выплацілі бацькі ($7520), частку выплаціў Ігар Ж. ($4800)", — распавяла аб падрабязнасцях дзяўчына. 

У Цэнтральную Амерыку дзяўчына трапіла дзякуючы праекту Health & Help, які заснавалі дзве дзяўчыны з Расіі — Карына Башарава і Вікторыя Валікава. Яна даведалася аб гэтым праекце ў групе сацыяльнай сеткі. Паехала працаваць валанцёрам на два месяцы ў Гватэмалу, а калі вярнулася, то даведалася, што за 144 прапушчаныя гадзіны практыкі дзяўчыне налічылі 450 даляраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі