Домрачава прызналася, што сумуе па вінтоўцы

Домрачава прызналася, што сумуе па вінтоўцы

Дар'я Домрачава прызналася, што сумуе па біятлоне. У інтэрв'ю minsknews.by яна сказала, што дастаткова даўно не трымала ў руках вінтоўку і сумуе па ёй.

"Усё ж такі большая частка жыцця праведзена са зброяй у руках, — кажа Дар'я. — Спадзяюся, у бліжэйшы час успомню былыя часы".

Дар'і Домрачавай 32 гады. Яна — Герой Беларусі, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне. Пра сваё развітанне з вялікім спортам Домрачава заявіла 25 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Яна прызналася, што не змагла "знайсці кампраміс, які дазволіў бы мне выхоўваць дзіця і сумяшчаць гэта ўсё з прафесійнай спартыўнай кар'ерай адначасова". Дар'я Домрачава ў шлюбе са славутым нарвежскім біятланістам Уле-Эйнарам Б'ёрндаленам, які таксама завяршыў прафесійную спартыўную кар'еру. Яны выхоўваюць дачку Ксенію.

Домрачава прызналася, што сумуе па вінтоўцы
Дар'я Домрачава. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі