Долар на таргах 13 верасня падаржэў амаль на 3 капейкі
![Курс долара ў Беларусі зноў вырас](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/daliar-1309.jpg.webp?itok=MVQ-9M9z)
Курс долара ў Беларусі зноў вырас / pexels.com
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 13 верасня долар вырас на 2,73 капейкі — да 3,2471 рубля. Папярэднія два дні курс амерыканскай валюты паніжаўся і страціў шэсць капеек.
Еўра на таргах серады патаннеў на 4,74 капейкі — да 3,4626 рубля.
На 1,03 капейкі знізіўся курс расійскай валюты. За 100 расійскіх на біржы даюць 3,3858 беларускіх рублёў
А вось курс кітайскага юаня павялічыўся адразу на 5,59 капейкі — да 4,4614 рубля за 10 юаняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.