Вы тут

Добраахвотнікі заклікаюць беларускіх палітыкаў прыехаць у Кіеў

Кіеў / УНІАН

Добраахвотнікі з беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага заклікаюць беларускіх грамадскіх дзеячоў і палітыкаў праехаць у Кіеў і абяцаюць узяць на сябе "усе арганізацыйныя і лагістычныя моманты".

У відэазвароце яны спасылаюцца на словы ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, які напярэдадні заклікаў "палітыкаў і ўсіх сяброў" прыехаць у сталіцу Украіны. "Кожны, хто з намі, атрымае ўдзячнасць не толькі ад Украіны, але і ад іншых народаў", — цытуе яго словы адзін з камандзіраў добраахвотнікаў. Ён нагадвае, што прэм'ер-міністры Польшчы, Славеніі і Чэхіі ўжо адгукнуліся і пабывалі ў Кіеве.

"Зараз вырашаецца не толькі лёс Украіны, але і будучыня Беларусі, — кажа прадстаўнік батальёна імя Каліноўскага. — Мы заклікаем беларускіх палітыкаў прыехаць у Кіеў і справай падкрэсліць, што яны на баку дабра". Ён лічыць, што гэта быў бы "сігнал беларускаму грамадству і ўсяму свету, што мы ўсе разам гатовы дэмантаваць дыктатуру".

Беларускі батальён імя Каліноўскага фармуецца ў Кіеве і ўваходзіць у тэрытарыяльную абарону.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.