Для замежнікаў падчас чэмпіянату адкрыюць асобныя касы на вакзалах

Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункі Андрэй Кашко, інфармуе БЕЛТА. У сталіцы касы будуць працаваць на станцыі Мінск-Пасажырскі, у Брэсце — на станцыі Брэст-Цэнтральны. Плануецца таксама арганізаваць кругласутачную працу кардынацыйных цэнтраў на гэтых станцыях. Супрацоўнікі кардынацыйных цэнтраў дапамогуць зарыентавацца ўдзельнікам і гасцям чэмпіянату, якія будуць карыстацца чыгуначным транспартам.



Зараз у Мінску, Брэсце і Гродне на чыгуначных вакзалах інфармацыя, звязаная з прыбыццём і адпраўленнем міжнародных цягнікоў, агучваецца на беларускай, англійскай і рускай мовах. Падчас чэмпіянату на гэтых трох мовах мовах будзе абвяшчацца прыбыццё і адпраўленне цягнікоў міжнародных ліній усіх напрамкаў і цягнікоў гарадскіх ліній, заявіў Кашко.



Акрамя таго, ад 1 студзеня 2014 года на станцыі Мінск-Пасажырскі інфармацыйнае табло ў вестыбюлі вакзала пачне дубляваць інфармацыю па-англійску. Для персанала, занятага абслугоўваннем пасажыраў на вакзалах і ў цягніках, выдалі спецыялізаваныя размоўнікі. Арганізаваныя курсы англійскай мовы для білетных касіраў, дыктараў, работнікаў даведкавых бюро і іншых спецыялістаў, занятых у сферы абслугоўвання пасажыраў.



Фота — wikimedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі