Вы тут

Для беларускіх палітвязняў адмаўляюцца браць кнігі, часопісы і крыжаванкі

Паштоўка / @by_culture

Для беларускіх палітвязняў адмаўляюцца браць кнігі, часопісы і крыжаванкі. Пра гэта стала вядома ад іх сваякоў. Такія выпадкі адбыліся ў Брэсце і Магілёве.

Як паведамляе тг-канал @viasna96, у магілёўскім СІЗА адмаўляюцца прымаць крыжаванкі і кнігі для тых, хто знаходзіцца пад вартай, ні з перадачамі, ні з пасылкамі. Раней гэта было дазволена. З чым звязана забарона, невядома.

Падобная сітуацыя ў Брэсце. Як паведамляе тг-канал @viasna_brest, у СІЗА-7 для палітвязняў ужо больш за тыдзень не прымаюць кнігі, крыжаванкі і часопісы. Іх нельга ўкласці ў перадачу ці ў пасылку. Работнікі ізалятара кажуць сваякам палітзняволеных, што гэта і раней было забаронена правіламі. Зняволены можа атрымліваць друкаваныя выданні толькі ў выпадку, калі іх яму выпішуць па паштовым каталозе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.