Для атрымання шэнгенскай візы беларусы пачынаюць здаваць адбіткі пальцаў

Для атрымання шэнгенскай візы з 23 чэрвеня беларусам давядзецца абавязкова здаваць адбіткі пальцаў.

Ад сённяшняга дня консульствы і амбасады краін Шэнгенскага пагаднення на тэрыторыі Беларусі падключацца да візавай інфармацыйнай сістэме (ВІС), адзначае БЕЛТА. Цяпер усе ахвочыя атрымаць візу мусяць даць біяметрычныя звесткі — адбіткі ўсіх пальцаў рук і лічбавую фатаграфію. Для гэтага заяўнікі павінны з'явіцца ў амбасаду асабіста.

Біяметрычныя звесткі кожнага заяўніка будуць захоўвацца ў цэнтральнай базе даных ВІС 59 месяцаў. Яны будуць даступныя ўсім амбасадам краін Шэнгенскага пагаднення. Такім чынам, пры паўторнай падачы дакументаў на візу на працягу гэтага тэрміну здаваць адбіткі пальцаў ужо будзе не трэба.

Здаваць адбіткі не трэба дзецям да 12 гадоў, асобам, якія фізічна не ў стане гэта зрабіць (пры адсутнасці пальцаў), а таксама кіраўнікам дзяржаў, чальцам урадаў, чальцам афіцыйных дэлегацый і іх жонкам і мужам пры службовых паездках. Уладальнікі дыпламатычных пашпартоў ад здачы адбіткаў не вызваляюцца.

Фота — dailytechinfo.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі