Дэвід Боўі працуе над новымі песнямі ў Берліне

Дэвід Боўі адправіўся ў Берлін, дзе прыступіў да працы над кампазіцыямі для свайго новага альбома, паведамляе Undercover. Нямецкая сталіца з'яўляецца адмысловым месцам для музыкі. У канцы 1970-х гадоў Боўі стварыў тут так званую "берлінскую трылогію": альбомы "Low" (1977), "Heroes" (1977) і "Lodger" (1979). Гэтыя плыты, якія лічацца аднымі з лепшых прац за больш чым 40-гадовую кар'еру Боўі, былі напісаныя пад уплывам папулярнага тады ў Нямеччыне крафтрока. У запісу гэтых альбомаў Боўі дапамагаў Брайн Іна. Прадзюсарам усіх трох кружэлак выступіў Тоні Вісконці.

Нагадаем, што апошні на сённяшні дзень студыйны альбом Дэвіда Боўі, "Reality", выйшаў у 2003 годзе. У 2008 годзе музыка выпусціў складанку хітоў "iSelect", а таксама рарытэтны канцэртны запіс "Live at Santa Monica '72".

Фота: www.gibson.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі