Дэпутаты ўхвалілі скасаванне ільготаў на газ і святло для насельніцтва

Дэпутаты ўхвалілі скасаванне ільготаў на газ і святло для насельніцтва

17 снежня парламент прагаласаваў за змены ў падатковай палітыцы на будучы год. З 1 студзеня ў Беларусі адменяць падатковыя ільготы з працэнтаў па дэпазітах, з выйгрышаў, ўключаць ПДВ ў кошт газу і электрычнасці, а таксама адменяць ільготы па транспартным падатку для пенсіянераў.

Міністр фінансаў Уладзімір Амарын заявіў, што ўвесь пакет прапановаў уключае 15 падатковых ільготаў, сума якіх ацэньваецца ў 1,5 трлн рублёў.

Дакументам, які прынялі дэпутаты ў першым чытанні, таксама прадугледжана індэксаванне ставак падаткаў, усталяваных у беларускіх рублях, з мэтай іх адаптацыі да інфляцыйных працэсаў (зямельны падатак, экалагічны падатак, падатак на здабычу прыродных рэсурсаў, падаходны падатак у фіксаваных сумах, адзіны падатак з ІП ​​і іншых фізічных асобаў.

Законапраект таксама прадугледжвае павелічэнне гранічнага памеру стаўкі курортнага збору з 3% да 5%, стаўкі збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці з 1 да 4 базавых велічынь за каляндарны год, стаўкі збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму да 1 базавай велічыні за кожны каляндарны месяц, у якім ажыццяўлялася такая дзейнасць, паведамляе БЕЛТА.

Фота: focus.ua

Дэпутаты ўхвалілі скасаванне ільготаў на газ і святло для насельніцтва

Плата за газ і святло для сям'і з 3 чалавек стане больш на 30-60 тысяч рублёў

У тарыфы на газ і святло ўключаюць ПДВ 20%. Такія меры прадугледжаныя ў бюджэце на 2016 год і тлумачацца патрабаваннямі МВФ. Еўрарадыё падлічвае, на колькі ўдарыць па кішэні беларусаў магчымасць дзяржавы ўзяць чарговы крэдыт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі