Дэпутатка спыталася, колькі каштуе абслугоўванне "дэкрэта аб дармаедах"

Дэпутатка спыталася, колькі каштуе абслугоўванне "дэкрэта аб дармаедах"

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая запыталася ў Міністэрстве падаткаў і збораў, колькі дзяржаўных грошай пайшло на абслугоўванне славутага Дэкрэта №3. Але ў афіцыйным лісце з міністэрства прадстаўніцы Аб'яднанай грамадзянскай партыі адказалі, што асобнага радка ў дзяржаўных выдатках на "дэкрэт аб дармаедах" не ўводзілі. 

А паштовыя выдаткі на рассылку "лістоў шчасця" падаткавікі аднеслі да агульнай сумы выдаткаў паводле артыкула "Аплата паслуг сувязі".

"Міністэрства па падатках і зборах не змагло даць дадзеныя аб памеры выдаткаў, звязаных з абслугоўваннем тунеядского дэкрэта №3, таму што... проста не ўлічвала іх асобна, спаслаўшыся на агульныя раздзелы расходнай часткі рэспубліканскага бюджэту. Гэта ўсё, што трэба ведаць пра тое, як размяркоўваюцца і трацяцца нашы з вамі грошы, сабраныя ў выглядзе розных падаткаў і збораў, якія маглі пайсці, напрыклад, у "дзіравы" фонд сацыяльнай абароны, на развіццё аховы здароўя ці адукацыі. Напрыклад, толькі рассылка 400 000 заказных лістоў з паведамленнем "дармаедам" каштуе 1 296 000 рублёў (каля 648 000 долараў ЗША). Да гэтага неабходна дадаць, што зараз бюджэтныя рэсурсы выдаткоўваюцца на зварот выплачаных сум па дэкрэце №3 некаторым катэгорыям грамадзян. Вось такая выйшла гісторыя з гора-дэкрэтам, які неабходна безумоўна адмяняць", — напсала ў Фэйсбуку Ганна Канапацкая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі