Дэлегатаў Каардынацыйнай рады спрабуюць завербаваць
Дэлегатаў КР спрабуюць вербаваць, ілюстрацыйнае фота
Апошнія некалькі дзён беларускія спецслужбы актыўна спрабуюць завербаваць дэлегатаў Каардынацыйнай рады, звярнулі ўвагу ў праваабарончым цэнтры "Вясна".
Паводле праваабаронцаў, сяброў фракцыі "Кааліцыя Латушкі і Рух "За Свабоду" актыўна спрабуюць вербаваць з некалькіх акаўнтаў. Варта нагадаць, што гэта самая прадстаўнічая фракцыя ў Каардынацыйнай радзе.
Пра спробу вярбоўкі расказаў у сацсетках дэлегат КР Мікіта Семяненка:
"Спроба вярбоўкі выглядае наступным чынам: з тэлеграм-акаўнтаў зарэгістраваных на расійскі, беларускі або брытанскі нумар, пад юзэрнэймамі @mpv2034, або @Khaled5282, або @Xcfdsaz12, або @giropdek, адпісвае кдзбіст, спрабуе датэлефанавацца або звяртаецца тэкстам, выкарыстоўваючы вашае імя і імя па бацьку. На просьбу прадставіцца называе імя Сяргей або Аляксей, кажа, што турбуе з Менску, з офісу на Незалежнасці д. 17, паказаць пасведчанне адмаўляецца".