Def Leppard амаль падрыхтавалі альбом

Майстры софт-метал Def Leppard парадвалі прыхільнікаў паведамленнем, што іх новы альбом ужо гатовы на 85-90 адсоткаў. Па словах музыкаў, новая кружэлка з працоўнай назвай «Songs From the Sparkle Lounge» будзе «вельмі рОкавай». Франтмэн гурта Джо Эліат кажа, што «гэты альбом будзе падобны на класічны Def Leppard. Песні гучаць так, нібыта калектыў вярнуўся да музыкі AC/DC сярэдзіны 70-х гадоў.

Але некаторыя трэкі выйшлі вельмі авантурнымі, і любы, хто добра знаёмы з творчасцю калектыву, скажа «Стоп! Я гэтага не чакаў!». Што датычыцца назвы, то «sparkle lounge» (пакой, які іскрыцца) рокеры называлі партатыўную студыю, у якой і запісвалі альбом падчас мінулагодніх гастроляў.

Нагадаю, што «Songs From the Sparkle Lounge» стане першым альбомам Def Leppard з 2002 года. Аднак прыхільнікі Эліота і кампаніі не пачуюць новыя песні ў жывым выкананні пад час летніха гастроляў каманды. Сам Джо Эліот тлумачыць гэта тым, што «у нашыя часы песня якую ты сыграў хаця б раз, адразу з’яўляецца ў YouTube, і ўсе ведаюць яе за паў гады выхаду на альбоме.

Фота: www.filmweb.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі