Датэрмінова вызвалены вядомы банкір Яўген Краўцоў

З калоніі датэрмінова вызвалены стваральнік і экс-кіраўнік “МінскКомплексБанку” Яўген Краўцоў, які праввёў за кратамі 5 год. Краўцоў, які лічыў сябе банкірам новай хвалі, адмаўляецца ад кантактаў з прэсай на волі. Яго банк укладваў агромныя сродкі ў тэлевізійны завод “Гарызонт”.

Ён пабудаваў прыгожы і вялікі офіс прама перад домам ураду. Арыштавалі і вялі справу Яўгена Краўцова супрацоўнікі КДБ. Яго прысудзілі да 9 год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займаць кіраўнічыя пасады цягам 5 год за завалодванне маёмасцю і прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі па папярэдняй змове з групай асобаў.

Па амністыі яму быў скарочаны тэрмін на 1 год. Па рашэнні суда асуджаны Краўцоў павінен быў аднавіць матэрыяльную шкоду “МінкКомплексБанку” у памеры 4,2 мільярдаў рублёў, што склала амаль 2 мільёны долараў.

Беларускі партызан, які і перадае інфармацыю пра вызваленне Крацова, мяркуе, што банкір выплаціў усе грошы, калі яго вызвалілі датэрмінова. Выданне адзначае, што Яўген шмат грошаў траціў і ў калоніі, куды аднойчы запрасіў выступіць гурт “Ляпіс Трубецкой”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі