Вы тут

Дар'я Домрачава: Дома найперш абдыму дачку (фота, відэа)

Дар'я Домрачава падчас сустрэчы ў мінскім аэрапорце.

27 лютага ў Беларусь з Паўднёвай Карэі вярнуліся беларускія алімпійцы, а сярод іх і ўладальніцы залатых медалёў у біятлоннай эстафеце Дар’я Домрачава (яна заваявала яшчэ і “срэбра”), Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Дынара Алімбекава. У медалёвым заліку зімовай Алімпіяды Беларусь была 15-й (2 “золата” і 1 “срэбра”).

У мінскім аэрапорце спартсменаў сустракалі з традыцыйнымі аркестрам і караваем. Домрачава, якая зайшла ў будынак аэрапорта першай, атрымала пісьмовае віншаванне ад кіраўніка дзяржавы. Герояў Алімпіяды віталі сотні людзей (яны прыехалі не толькі са сталіцы, але і з рэгіёнаў краіны), якія скандавалі “Віншуем!” і “Малайцы!”. Аўтамабіль з біятланісткамі з цяжкасцямі выехаў з натоўпу. "Дома найперш абдыму дачку!", — сказала Еўрарадыё Дар'я Домрачава.