Вы тут

Дар’я Домрачава бліскуча выйграла масстарт у Антхольцы

Фота: IBU

Дар’я Домрачава выйграла залаты медаль у гонцы з масавым стартам, якая праходзіла 21 студзеня ў італьянскіх Антхольцы ў рамках 6-га этапу Кубка свету па біятлоне. Пачатак гонкі ў выкананні беларускі не ўражваў: на першай стральбе яна дапусціла промах і хоць на другім агнявым рубяжы яна адстралялася чыста, усё адно паказвала толькі 17-ты час.

Але затым Домрачава пачала набіраць тэмп. Два астатнія агнявыя рубяжы прайшлі без памылак і на фініш выйшла лідарам. За ёй бегла славачка Анастасія Кузьміна, вядомая сваімі добрымі паказнікамі хуткасці, аднак беларуска адарвалася ад яе прыйшла на фініш першай.

Кузьміна адстала ад Домрачавай на 11 секунд і мае другі вынік. Трэцяе месца ў фінкі Кайсы Макярайнен.

Яшчэ адна беларуска, Ірына Крыўко фінішавала 12-й. Надзея Скардзіна праз хваробу прапусціла гонку.