Вы тут

Дар'я Царык выйшла на волю пасля 8 сутак арышту

Дар'я Царык / "Інстаграм"

Пасля васьмі сутак арышту на волю выйшла грамадская актывістка Дар’я Царык. Дзяўчыну затрымалі зранку 13 студзеня ў Мінску.

Як паведамлялі праваабаронцы, супрацоўнікі ГУБАЗІКа правялі ў яе кватэры ператрус, а пасля павезлі актывістку на допыт. Пратакол на Дар’ю Царык быў складзены ў Першамайскім РУУСе, потым адбыўся суд. 

Дар’я Царык дапамагае людзям з рэдкімі генетычнымі нейра-цяглічнымі захворваннямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.