Данецкія сепаратысты назвалі ўмовы для дыялогу з Кіевам

“Мы будзем весці дыялог з кіеўскімі ўладамі толькі ў выпадку прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай рэспублік і вываду войскаў з гэтых тэрыторый”, — заявіў на мітынгу прэм’ер-міністр самаабвешчанай ДНР Аляксандр Барадай.



Ён таксама звярнуўся да бацькоў выпускнікоў данецкіх школ, каб яны не праводзілі выпускныя цягам усёй ночы.
“Мы баімся за жыццё і здароўе дзяцей, бо сітуацыя ў Данецку нестабільная, просім бацькоў сачыць да бяспекай дзяцей у часе правядзення выпускных вечароў”, — сказаў Барадай.



Мітынг праходзіць пад Лозунгам “Данбас і Расія разам!”. Удзельнікі акцыі трымаюць у руках сцягі ДНР і Расіі, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі