Дамен "батька.бел" зарэгістраваны дзяржаўнай арганізацыяй

Дамен "батька.бел" зарэгістраваны дзяржаўнай арганізацыяй

Журналісты Еўрарадыё ў першы дзень свабоднай рэгістрацыі кірылічных даменаў "БЕЛ" вырашылі пашукаць розныя цікавыя варыянты даменнага імя. У працэсе перабору выявілася, што, напрыклад, адрас "батька.бел" недаступны для рэгістрацыі.

"Даменнае імя "батька.бел" недаступнае для рэгістрацыі. Даменнае імя будзе зарэгістравана дзяржаўнай арганізацыяй у прыярытэтным парадку", – паведаміў сервіс праверкі даменаў.

Недаступнымі па гэтай жа прычыне аказаліся даменны "бацька.бел", "лукашенко.бел", "президент.бел", "лукашэнка.бел", "прэзідэнт.бел". Дамен "жэстачайшэ.бел" аказаўся зарэгістраваны невядомай асобай (сервіс дазваляе фізічным асобам хаваць свае дадзеныя). Дамены "агл.бел" і "маразм.бел" свабодныя для рэгістрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі