ДАІшнікаў пасадзяць у верталёт

Па выхадных днях патруляваць дарогі Мінскай вобласці будзе верталёт. Як паведамілі ва Упраўленні Дзяржаўтаінспекцыі, нагляд за становішчам на дарогах сталічнай вобласці з паветра наладжаны ўпершыню. Інспектар ДАІ з верталёта будзе паведамляць наземным нарадам ДПС інфармацыю аб правапарушэннях. На верталёце ўсталяваны прыбор фота-відэафіксацыі. Паветранае патруляванне будзе весціся па маршруце Вяча - Заслаўе - Пціч - Койданава - Рудзенск - Волма - Смалявічы - Астрашыцкі гарадок.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі