ДАІ ўскладніць жыццё байкерам, якія любяць ганяць па начным Мінску

ДАІ ўскладніць жыццё байкерам, якія любяць ганяць па начным Мінску

Байкерам, якія любяць на вялікай хуткасці паганяць па начным Мінску, ускладняць жыццё. Такімі планамі падзяліўся з агенцтвам “Мінск-Навіны” намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Зыранаў.

Ён нагадаў, што пачатак мотасезону ўжо азмрочыўся шэрагам дарожна-транспартных здарэнняў, у тым ліку гібеллю дзяўчыны-пасажыркі. Апроч таго, жыхары сталіцы пачалі скардзіцца ў ДАІ на начное катанне байкераў па асноўных пракпектах горада.

Дзяржаўтаінспекцыя вырашыла з гэтым змагацца, перадусім тэхнічнымі сродкамі і захадамі па арганізацыі дарожнага руху. Напрыклад, у месцах “гонак” ўсталююць штучныя няроўнасці на праезнай частцы або зменяць рэжым працы святлафораў, каб яны не стваралі “зялёную хвалю”.

Таксама на хуткасных вуліцах каля жылой забудовы ўсталёўваюць мабільныя камеры фотафіксацыі, штодня мяняючы месца іх знаходжання.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі