ДАІ плануе "лавіць" з дапамогай фота кіроўцаў без тэхагляду і страхоўкі

Пакуль камеры фотафіксацыі выкарыстоўваюць для выяўлення парушальнікаў хуткаснага рэжыму / abw.by
Пакуль камеры фотафіксацыі выкарыстоўваюць для выяўлення парушальнікаў хуткаснага рэжыму / abw.by

Беларуская ДАІ плануе выкарыстоўваць камеры фотафіксацыі для выяўлення аўтааматараў, якія ездзяць без страхоўкі або тэхагляду. Пра гэта расказаў у эфіры тэлеканала СТВ намеснік начальніка ДАІ МУС Беларусі Аляксандр Занімон. Пакуль камеры выкарыстоўваюць для таго, каб выяўляць і караць парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Перавышэнне дапушчальнай хуткасці, паводле слоў Занімона, — гэта самае частае парушэнне кіроўцаў.

Тым не менш, паводле яго слоў, ДАІ плануе пашырыць прымяненне камер для фіксацыі і іншых парушэнняў ПДР. "Гэта і кіраванне транспартным сродкам без праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду, без страхоўкі, займанне паласы для руху грамадскага транспарту", — расказаў Занимон.

ДАІ ўжо ловіць з дапамогай фотафіксацыі кіроўцаў з няпройдзеным тэхаглядам, але робіць гэта пакуль у тэставым рэжыме. Тым не менш, пастановы паводле гэтых парушэнняў ужо выносіліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі